За няяўку ў міліцыю ўлады арыштавалі беспрацоўнага жыхара Паставаў
Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 22 сакавіка за ўхіленне ад яўкі ў міліцыю арыштавала на 5 сутак беспрацоўнага мясцовага жыхара Аляксандра Бубновіча, у дачыненні да якога аддзелам прымусовага выканання Пастаўскага раёна вырашалася пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў межах арт. 174 КК.
У Віцебску ліквідаваны недзяржаўны фонд культуры
Суддзя Віцебскага абласнога суда Таццяна Дзегцярова 1 красавіка прыняла рашэнне аб ліквідацыі Віцебскага мясцовага фонду падтрымцы культуры і сучаснага мастацтва "Стракаты свет", які на ўсім яго існаванні ўзначальвала Інга-Люцына Багінская. Уладальніца фонду і арт-прасторы «VZAP» вымушана ініцыявала закрыццё грамадскай арганізацыі.
Відэазварот віцебскіх лекараў, запісаны ў 2020 годзе, прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
Рашэнне пра гэта прыняў 29 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска, 2 красавіка звесткі наконт прызнання экстрэмісцкім відэароліка "Белорусские Врачи против лжи о коронавирусе! Обращение медработников Витебска к властям о COVID-19" (https://www.youtube.com/watch?v=QlAius7Ja8c) з'явіліся ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў», які складае Міністэрства інфармацыі РБ.
За ўхіленне ад прызыву ў войска ўлады аштрафавалі жыхара Оршы
Суддзя суда Аршанскага раёна і горада Оршы Іна Кохава 14 сакавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу (ч. 1 арт. 435 КК РБ) аштрафавала на 4000 рублёў дарожнага рабочага Уладзіслава Сідарэнку.
За «нацызм» і нявырашаны пікет у сацыяльных сетках улады буйна аштрафавалі жыхарку Віцебску
Суддзя суда Чыгуначнага раёна суддзя Віцебска Дар'я Шайкова 28 лютага за і дэманстрацыю нацысцкай сімволікі і правядзенне недазволенага ўладамі масавага мерапрыемства ў сацыяльных медыя аштрафавала на 2600 рублёў віцебскую прарасійскую актывістку маці трох непаўналетніх дзяцей Эльвіру Мірсалімаву.