Улады за атрыманую з-за мяжы грашовую дапамогу аштрафавалі жыхарку Паставаў
Старшыня суда Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава 14 лютага за атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамоги аштрафавала на 1000 рублёў непрацуючую маці трох непаўналетніх дзяцей Ірыну Хрыстлейд. Таксама яна абавязаная судом пералічыць у даход дзяржавы кошт прадмета адміністрацыйнага правапарушэння - 1083,26 рублёў атрыманых грашовых сродкаў.
Улады за распаўсюд «экстрэмісцкіх» відэа арыштавалі жыхара Новаполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 15 сакавіка за “экстрэмізм” у сацыяльнай сетцы пакарала адміністрацыйным арыштам на 10 сутак Максіма Рудзько.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 сакавіка за наяўнасць у сацыяльнай сетцы спасылак на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 10 сутак намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях ТАА «Юджэн» Уладзіміра Волкава.
За «экстрэмізм» улады аштрафавалі дальнабойшчыка
Старшыня суда суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Віктар Баліка 7 сакавіка за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках аштрафаваў на 1200 рублёў кіроўцу-дальнабойшчыка Сяргея Нікіціна. Адміністрацыйная справа была разгледжана без удзелу "правапарушальніка".
За атрыманне гуманітарнай дапамогі ўлады аштрафавалі былую жонку палітвязня
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 20 лютага за незаконнае выкарыстанне замежнай бязвыплатнай фінансавай дапамогі аштрафавала на 800 рублёў былую жонку палітвязня Алега Яфрэменка, Мар'яну. Акрамя таго, суддзя пастанавіла спагнаць з «правапарушальніцы» ў даход дзяржавы 2945,03 рублёў ЗБД. Дапамога была атрымана ў выглядзе харчавання праз інтэрнэт-краму.