У 2023 года раённымі судамі Віцебскай вобласці было разгледжана 49,2 тыс. спраў з вынясеннем пастаноў у рамках крымінальнага, адміністратыўнага і грамадзянскага законадаўства. У параўнанні с 2022 годам (іх было 48,9 тыс.), колькасць разгледжаных спраў павялічылося на 300 адзінак. 

Старшыня суда Шумілінскага раёна суддзя Алена Сініцкая 18 сакавіка за няяўку на мерапрыемствы па прызыве ў войска (арт. 26.1 КаАП РБ) аштрафавала на 80 рублёў пастуха сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ульскі» Ігара Дубко.

Згодна са статыстыкай, у 2023 годзе, судамі першай інстанцыі за заняцце прастытуцыяй (ч.1 арт.19.5 КаАП РБ) было вынесена 54 пастановы ў дачыненні да 44 жанчын і 10 мужчын, якія пражывалі на тэрыторыі Віцебскай вобласці. За тры месяцы бягучага года за аказанне інтымных паслуг судамі былі пакараныя 22 чалавекі (19 жанчын і 3 мужчыны). Найбольш прастытуіраванымі гарадамі з'яўляюцца Віцебск, Орша, Полацк і Наваполацк.

Затрыманне хлопца паказалі ў віцебскім Тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў. У відэароліку таксама ёсць так званае «пакаяльнае відэа», дзе затрыманы гаворыць тэкст з пазнавльнымі «казённымі» выразамі – пра тое, што «быў зарэгістраваны ў экстрэмісцкіх Тэлеграм-каналах» і пісаў там каментары з заклікамі да «несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», а таксама дазваляў сабе адмоўныя выказванні на адрас колішняга кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова.

Суддзя суда Аршанскага раёна і г.Оршы Юлія Хаткевіч 18 сакавіка за Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу (ч. 1 арт. 435 КК РБ) прызнала вінаватым Яна Маскалёва і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.