Палітзняволеную, ураджэнку Докшыччыны Аксану Ючкавіч асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»
Да моманту вынясення выраку ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, каталіцкая актывістка тры месяцы адбыла за кратамі. Паводле рашэння суддзі Юліі Крэпскай, 34-гадовую Аксану Ючкавіч вызвалілі з-пад варты ў залі суду, прызнаўшы вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Асуджанага жыхара вёскі Лужасна Сяргея Мельнікава абвясцілі «экстрэмістам»
Яго імя і прозвішча з'явілася ў пераліку асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, - гэты спіс складае МУС. Паводле яго, мужчына ўжо адбывае пакаранне, раней яго ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА-2. Сяргей Мельнікаў быў асуджаны судом Віцебскага раёна за абразу Аляксандра Лукашэнкі ( ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), вырак прагучаў 28 сакавіка. Мельнікаў яго не аспрэчваў.
У інжынера дубровенскага льнозавода зноў знайшлі «экстрэмісцкія матэрыялы»
25 красавіка прозвішча Андрэя Марачова з'явілася ў раскладзе Дубровенскага раённага суда, яго вінавацяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Чым скончыўся разбор справы, пакуль не вядома, але найхутчэй – арыштам. 8 красавіка суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў ужо судзіў дубровенца за распаўсюджванне публікацый «экстрэмісцкага» зместу ў «Одноклассниках» і пакараў арыштам на трое сутак.
Таццяну Пыцько, асуджаную за «ўдзел экстрэмісцкім фармаванні», аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» інфармацыйных матэрыялаў
Жыхарку аграгарадка Акцябрская, маці траіх дзяцей, суд Віцебскага раёна пакараў штрафам памерам 25 базавых велічынь, што складае 1000 рублёў. Такое рашэнне прыняў 9 красавіка суддзя суду Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Віцебскага раёна знайшлі ў сацыяльных сетках жынчыны інфармацыйную прадукцыю і лагатып двух інтэрнэт- рэсурсаў, унесеных у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
За гвалт над дзіцём улады аштрафавалі жыхара Воршы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Зміцер Разумовіч 9 красавіка за прычыненне цялеснага пашкоджання дзіцяці аштрафаваў на 480 рублёў удаўца Віктара Смаляка.