У Расіі затрымалі Уладзіміра Мартава – віцебскага лекара, які казаў праўду пра ковід
14 траўня ў горадзе Мурына Ленінградскай вобласці затрымалі доктара Уладзіміра Мартава, які з'ехаў з Беларусі. Ён знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку за «ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» за інтэрв'ю замежнаму СМІ, абвешчанаму ў Беларусі «Экстрэмісцкім фармаваннем».
Аляксандр Корнышаў трапіў у спіс МУС як «удзельнік экстрэмісцкага фармавання»
У абноўлены 10 траўня «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» ўключылі ініцыятыву «Еўрапейскі выбар». У спісе, якія складае Міністэрства ўнутраных спраў, прыгадваюцца таксама прозвішчы прадстаўнікоў ініцыятывы, сярод якіх – рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news» Аляксандр Корнышаў, які быў вымушаны ў 2020г. пакінуць Беларусь.
У замежжы Аляксандр Корнышаў разам з аднадумцамі заснаваў медыяпраект «Навіны Варшавы», які займаецца відэаздымкамі і распавядае пра жыццё беларускай дыяспары ў польскай сталіцы.
За падпіску на «экстрэмісцкую» суполку ўлады аштрафавалі жанчыну-прадпрымальніка
Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 24 красавіка за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 400 рублёў мясцовую індывідуальную прадпрымальніцу Наталлю Васіленка.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі прадпрымальніка
Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 26 красавіка за распаўсюд у сетцы інтэрнэт «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 1200 рублёў мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Валерыя Высоцкага.
Двух ксяндзоў, затрыманых 8 траўня ў Шуміліне, вінавацяць у «дыверсійнай» або «экстрэмісцкай» дзейнасці
Такую інфармацыю апублікавала кіраўніцтва ордэна аблатаў, да якога належаць ксяндзы Анджэй Юхневіч і Павел Лемех.Прэс-сакратар польскай правінцы місіянераў аблатаў айцец Павел Гамуляк паведамляе, што прычынай затрымання стала «dywersyjna działalność». Гэтыя словы можна перакласці і як «дыверсійная», і як «экстрэмісцкая» дзейнасць. Ксяндзоў шумілінскай парафіі затрымалі 8 траўня пасля святарскай сустрэчы ў касцёле Божай Маці Фацімскай.