Удзельніка «экстрэмісцкага» фармавання ўлады на 3,5 гады пазбавілі волі
Суддзя Віцебскага абласны суд Аляксандр Абашын 21 траўня ў закрытым судовым паседжанні разгледзіў крымінальную справу па абвінавачанні Сяргея Высоцкага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса краіны.
За «экстрэмізм» у сацсетцы быў арыштаваны начальнік кацельні
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый сацыяльнай сеткі арыштавала на адны суткі начальніка кацельні Уладзіміра Сітковіча.
«За экстрэмізм» затрыманы Язэп Дулеба, колішні партыец Беларускага Народнага Фронту
у 1990-я ён кіраваў віцебскай гарадской партыйнай структурай, у пачатку 2000-х адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці, быў затрыманы падчас пратэстаў у 2020 годзе. 3-га траўня ягонае імя з'явілася ў спісе МУС у складзе «экстрэмісцкага фармавання «FreeInfoBel», 7-га траўня ён быў затрыманы ў Віцебску. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за падпіскі на так званыя экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках, потым перавялі ў СІЗА.
Ксёндз з Шуміліна Павел Лемах не выйшаў на волю пасля арышту
Ксяндза Паўла, асуджанага да 10 сутак арышту, не выпусцілі з-пад варты 18 траўня. Стала вядома, што яго судзілі яшчэ раз, але пакуль сутнасць пакарання, як і прычыны затрымання святара, невядомыя. Нагадаем, 8 траўня ў Шуміліне затрымалі двух святароў, ксяндзу Паўлу Лемеху быў прысуджаны арышт на 10 сутак, ксяндзу Анджэю Юхневічу - яго чакаюць на волі 23 траўня.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі інжынера
Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 10 траўня за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы пакарала арыштам на 7 сутак працуючага інжынерам-механікам лесхаза Аляксея Логінава.