Жыхара Глыбоччыны асудзілі да двух гадоў «хіміі» за абразу Лукашэнкі
31 жніўня суд Глыбоцкага раёна разбіраў справу мясцовага жыхара Дзмітрыя Васюковіча, абвінавачанага паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса. Суддзя Андрэй Тарачевіч прыгаварыў земляка да пакарання ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон асуджанага як сродак здзяйснення злачынства.
7 гадоў калоніі і штраф 8 тысяч рублёў – вынік завочнага суду над Андрэем Зуевым
45-гадовага жыхара Наваполацка, бацьку чатырох дзяцей, судзілі ў парадку спецыяльнай вытворчасці, бо ён вымушана з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе. Віцебскі абласны суд у асобе суддзі Галіны Бондал прызнаў Андрэя Зуева вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
У Віцебскім абласным судзе ў парадку спецвытворчасці будуць судзіць наваполацкага актывіста Андрэя Зуева
Працэс распачнецца 17 ліпеня ў 10.00 і будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Разбіраць справу Зуева прызначылі суддзю Галіну Бондал. Актывіста, які вымушана з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, 16 траўня ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС, і цяпер будуць судзіць паводле паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Вольгу Карач і Яўгена Вільскага завочна асудзілі да 12 гадоў зняволення
У Брэсцкім абласным судзе завочна вынеслі прысуды «удзельнікам экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». У яго складзе згадвваліся ўраджэнка Віцебска Вольга Карач і жыхар Наваполацка Яўген Вільскі, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Крымінальныя справы супраць іх разбіралі ў парадку спецвытворчасці, падсудным інкрымінаваны «шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Вольгу Брыцікаву МУС уключыў у «спіс экстрэмістаў»
На сайце ведамства ў «Спісе грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці» з'явілася імя колішняй лідаркі незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгі Брыцікавай. У спісе пазначана, што жанчына ўжо «адбывае пакаранне». Найхутчэй, яе ўжо накіравалі ў папраўчую калонію.