Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 10 траўня за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы пакарала арыштам на 7 сутак працоўнага мясцовай школы Андрэя Бубляса.

Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 25 красавіка за разгалошванне персанальных дадзеных былога функцыянера ад спорта аштрафавала на 200 рублёў мясцовага футбольнага фаната ахоўніка крамы Юрыя Катовіча.

Фотаздымак узламаных і апячатаных дзвярэй у сваё віцебскае жытло ён размясціў у Фэйсбуку. Паводле звестак на пячатцы, прычыну  арышту ведае следчы камітэт, куды і рэкамендавана «звяртацца па ўсіх пытаннях». Узламвалі дзверы ў прысутнасці супрацоўніка КДБ – пра гэта таксама напісана на паперцы, якую пакуінулі на дзвярох. Паводзе Змітра Казакевіча, апячаталі кватэру ўвечары 16 траўня, а напярэдадні невядомыя людзі распытвалі суседзяў журналіста, хто ў ягонай кватэры жыве, і ці даўно яны бачылі яго самога.

Спадарыня Ганна даўно жыве ў замежжы, і пра тое, што на яе дом у мястэчку Варапаева, накладзены арышт, яна даведалася ад знаёмых землякоў. Для жанчыны гэта не стала навіной, бо яна ведае, што супраць яе распачатыя некалькі крымінальных справаў, у тым ліку з абразу Лукашэнкі.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 19 красавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, ў межах ч.1 арт.435 КК, прыгаварыла да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тэрмін 1 год беспрацоўнага Кірыла Астроўскага. Таксама суддзя абавязала маладога чалавека ў свабодны час выканаць грамадска карысныя працы ў аб'ёме ста гадзін і заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 1200 рублёў.