За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацсетках улады арыштавалі прадпрымальніка
Суддзя суда Суд Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 9 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы арыштавала на трое сутак бацьку двух малалетніх дзяцей індывідуальнага прадпрымальніка Руслана Грахоўскага.
За «экстрэмізм» з сацсеткі ўлады аштрафавалі галоўнага інжынера
Суддзя суда Браслаўскага раёна Снежана Калінічэнка 11 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў аштрафавала на 1200 рублёў бацьку двух малалетніх дзяцей галоўнага інжынера прадпрыемства «БудБрасПраект» Віталя Трафімянкова.
Жыхара Пастаўшчыны пакаралі арыштам за відэаролік з міліцыянтам
Данііл Мядзелец з аграгарадка Юнькі выклаў у TikTok відэа з удзелам інспектара па справах непаўналетніх Пастаўскага РАУС, які, паводле судовай пастановы, утрымліваў «абразлівыя выразы, якія прыніжаюць гонар і годнасць пасадовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Суд Пастаўскага раёна вырашыў, што Мядзелец мае быць пакараным паводле ч.2 арт. 24.4 КоАП і прысудзіў мужчыну 7 сутак арышту.
Суд не дазволіў уладам займець пустуючы прыватны дом у камунальную ўласнасць
Суддзя суда Шаркаўшчынскага раёна Наталля Грыгор'ева 26 сакавіка адмовілася пазбавіць Андрэя Азаронка права ўласнасці на дом, размешчаны раённым цэнтры. Ініцыятарам на пераход прыватнай уласнасці ва ўладанне дзяржавы выступіў мясцовы раённы выканаўчы камітэт.
За "рэабілітацыю нацызму" ў сацсетцы ўлады аштрафавалі сельгасрабочага
Суддзя суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая 5 красавіка за публічнае дэманстраванне ў сацыяльным медыя нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі аштрафавала на 400 рублёў механізатара сельгаспрадпрыемства "Сіроцінскі" Сяргея Раманава.