За нез'яўленне для прызыву ўлады прыгаварылі «ўхіліста» да аднаго года пазбаўлення волі
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Іна Кохава за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу пакарала пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай выканання пакарання на той жа тэрмін Максіма Мальцава. Акрамя таго, прызыўніка суд абавязаў выканаць у свабодны час грамадска карысныя працы ў цягам 60 гадзін і заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 2000 рублёў.
За фатаграфію бюлетэняў для галасавання ўлады аштрафавалі інваліда
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 5 красавіка за парушэнне заканадаўства аб выбарах - фатаграфаванне бюлетэняў для галасавання, аштрафавала на 160 рублёў грамадзянку Расіі інваліда трэцяй групы работніцу ПУП "Элект" ГА "БелТІЗ" Таццяну Лапавухаву. Адміністрацыйная справа паступіла ў суд ад начальніцы аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Першамайскага раёна Вольгі Домкінай.
Глыбоцкага бодзібілдара і фітнес-трэнера Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць
Стала вядома, што палітвязня з Глыбокага зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ двое – Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цыбульскі з Паставаў, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).
За «экстрэмізм» улады арыштавалі сацыяльнага работніка
Суддзя суда Браслаўскага раёна Сняжана Калінічэнка 18 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак няня "Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна" Андрэя Вайдашэвіча.
Улады аштрафавалі беспрацоўнага за тое, што своечасова не стаў на вайсковы ўлік
Суддзя суда Талачынскага раёна Ірына Котава 23 красавіка за парушэнне абавязкаў па воінскім уліку (ч. 1 арт. 26.3 КаАП) аштрафавала на 200 рублёў беспрацоўнага жыхара раённага цэнтра Андрэя Сяркова.