За падпіску на «экстрэмісцкі» ТБ-канал улады аштрафавалі новапалачаніна
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 16 лютага за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны канал аштрафавала на 800 рублёў Уладзіміра Ракомса.
Пастара евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага пакаралі 15-цю суткамі арышту
Зарэцкі быў затрыманы 22 лютага. Паводле ініцыятывы Хрысціянская візія, яго затрымалі затое, што ў царкве маліліся за спыненне вайны ва Ўкраіне. Раней, 20 красавіка і 12 траўня мінулага года суддзя суда Чашніцкага раёна Ірына Кручыніна за «экстрэмізм» арыштавала пастара двойчы запар на 15 сутак, т.б. ён правёўшы за кратамі адзін месяц.
За «экстрэмісцкую» графіку ў сацыяльнай сетцы ўлады аштрафавалі жыхарку Паставаў
Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 30 студзеня за распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкую» сімволіку аштрафавала на 600 рублёў Таццяну Кіркіж.
Улады спагналі з палітвязня маральную шкоду на карысць работніка міліцыі ў памеры 2500 рублёў
Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 19 студзеня разгледзела пазоў аб пакрыцці маральнай шкоды, якую нібыта прычыніла палітзняволеная палачанка Кацярына Леў намначальніку ГУУС Мінгарвыканкама палкоўніку міліцыі Ігару Падвойскаму. Вынікам разгляду іску стала рашэнне суддзі спагнаць з жанчыны на карысць міліцыянера маральнай шкоды на суму 2,5 тыс. рублёў. Разгляд грамадзянскай справы адбыўся з дапамогай дыстанцыйнай сувязі з выкарыстаннем праграмы Skype у зале суда Наваполацка.
Жонку палітвязня Арцёма Ляшнеўскага асудзілі за атрыманне дапамогі ад дабрачыннай сеткі INeedHelp
1 лютага суд Оршы і Аршанскага раёна разбіраў справу пра парушэнне заканадаўства аб замежнай дапамозе. Жонку палітвязня асудзілі да штрафа памерам 1000 рублёў за атрыманне дапамогі на суму 1157 рублёў 11 капеек. Паводле высноваў суду, жанчына «стварыла пагрозу нанясення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, выражаную ў публічнай заведама неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім статусу палітвязняў, незаконным нівеляванні наступстваў прыцягнення да адказнасці» .