За пікет і “экстрэмізм” суд пакараў арыштам віцебскага інжынера
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебску Міхаіл Юрчанка 17 траўня пастанавіў арыштаваць на 15 сутак інжынера Аляксея Касабуцкага за правядзенне віртуальнага пікету ў сацыяльных сетках і за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У якасці абаронцы ў судзе прысутнічаў адвакат Дзяніс Ястраб, які не змог абараніць канстытуцыйныя правы свайго кліента на свабоду мірных сходаў і распаўсюд інфармацыі.
За распаўсюджванне "экстрэмізму" ўлады Дуброўна пакаралі штрафамі прадпрымальніцу і інжынера
Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 16 мая і 19 мая за распаўсюджванне экстрэмізму ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў індывідуальнуюа прадпрымальніцу з Мінска Ірыну Новік і інжынера-канструктара жыхара Дуброўна Пятра Патлатага.
Віцебскія ўлады ліквідавалі чатыры спартыўныя грамадскія аб'яднанні
У маі рашэннем Віцебскага абласнога суда грамадскія аб'яднанне "Віцебскі гарадскі фонд дапамогі ветэранам спорту і перспектыўным спартсменам", "Віцебская абласная федэрацыя хакея", спартыўны клуб "Тыгр" (Полацк) і Віцебскі абласны парусна-маторны клуб "Агра" прымусова ўведзены ў стан ліквідацыі. Ініцыятарам знішчэння аб'яднанняў грамадзян стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Аршанец адсядзеў 10 сутак за лозунгі «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне»
Суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы Мікалай Драгуноў 18 траўня пастанавіў арыштаваць на 10 сутак Алега Масальскага за нібыта праведзены пікет. Падчас пікету ён выкрыкваў лозунгі “Жыве Беларусь” і “Слава Украіне”.
Уніяцкага святара з Полацку асудзілі на 15 сутак арышту
Аляксандра Шаўцова, настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога пакутніка Язафата, суд Полацку і Полацкага раёну прызнаў вінаватым за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». Святара асудзілі паводле артыкула 19.11 КаАП за рэпосты матэрыялаў сайта "Хартыя-97" у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".