Актывістка з Верхнядзвінску спрабавала абскардзіць пастанову, вынесеную 19 чэрвеня суддзёй Наваполацкага суду Зінаідай Балаболавай: тая прысудзіла Валянціне Болбат 30 сутак арышту за парушэнне ч 2. арт. 19.11 КаАП і ч. 3 арт. 24.23 КаАП. Абласны суд скаргу не падтрымаў і пакінуў рашэнне суду першай інстанцыі без зменаў.

За хабар будуць судзіць прарэктара віцебскай ветакадэміі Уладзіміра Журбу. Ён быў героем публікацый дзяржСМІ і вядомы тым, што прааперыраваў вожыка. Пра яго затрыманне паведаміў тэлеграм-канала «Віцебск выйшаў на шпацыр».

Глыбоцкі суд у асобе суддзі Андрэя Тарасевіча 13 чэрвеня прысудзіў 15 сутак арышту беспрацоўнаму Андрэю Гутару. Яго судзілі паводле двух артыкулаў - частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую дзейнасць) і частцы 1 артыкула 24.23 КаАП (Парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства).

Суддзя Гарадоцкага суда Ганна Гурынава 26 траўня прызнала вінаватай у незаконным набыцці, захоўванні і нашэнні выбуховых рэчываў і на падставе ч.2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса прызначыла пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1,5 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу жыхарку Гарадскога раёна Ганну Міхайлаву.

Суддзя суда Полацкага раёна Яніна Марцулевіч 30 мая аштрафавала на 1110 рублёў выкладчыку Полацкага дзяржуніверсітэта Ганну Нанос за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў у сацыяльных сетках. У 2020 годзе "правапарушальніца" была занесена на Дошку гонару ў раздзеле "Гонар універсітэта".