Асабістыя старонкі ў сацсетках браслаўчанкі прызнаныя экстрэмісцкімі
Як стала вядома, суд Браслаўскага раёна 22 траўня 2023 года прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй асабістую старонку ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” грамадскай актывісткі з Браслава Ірыны Баравік.
Палітзняволеную Яну Пінчук асудзілі да 12 гадоў калоніі
Судовы працэс распачаўся яшчэ 10 красавіка, праходзіў у закрытым рэжыме ў Менскім гарсудзе, але з допускам сваякоў падсуднай. У судовым працэсе былі задзейнічаны дзве суддзі – Любоў Сімахіна і Таццяна Фалькоўская. Апошняя пачынала судзіць Яну Пінчук, яна ж вынесла прысуд – 12 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прызнаўшы дзяўчыну вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку у «стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй.
За пікет і “экстрэмізм” суд пакараў арыштам віцебскага інжынера
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебску Міхаіл Юрчанка 17 траўня пастанавіў арыштаваць на 15 сутак інжынера Аляксея Касабуцкага за правядзенне віртуальнага пікету ў сацыяльных сетках і за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У якасці абаронцы ў судзе прысутнічаў адвакат Дзяніс Ястраб, які не змог абараніць канстытуцыйныя правы свайго кліента на свабоду мірных сходаў і распаўсюд інфармацыі.
За распаўсюджванне "экстрэмізму" ўлады Дуброўна пакаралі штрафамі прадпрымальніцу і інжынера
Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 16 мая і 19 мая за распаўсюджванне экстрэмізму ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў індывідуальнуюа прадпрымальніцу з Мінска Ірыну Новік і інжынера-канструктара жыхара Дуброўна Пятра Патлатага.
Віцебскія ўлады ліквідавалі чатыры спартыўныя грамадскія аб'яднанні
У маі рашэннем Віцебскага абласнога суда грамадскія аб'яднанне "Віцебскі гарадскі фонд дапамогі ветэранам спорту і перспектыўным спартсменам", "Віцебская абласная федэрацыя хакея", спартыўны клуб "Тыгр" (Полацк) і Віцебскі абласны парусна-маторны клуб "Агра" прымусова ўведзены ў стан ліквідацыі. Ініцыятарам знішчэння аб'яднанняў грамадзян стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.