Дэпутат Лёзненскага райсавета трапіўся на службовым падлогу
Крымінальную справу, распачатую па па ч. 2 арт. 427 КК (службовы падлог) супраць дэпутата Лёзненскага райсавета 28 склікання Міхаіла Зазіта разбіраў раённы суд. Абвінавачанне тычылася дзейнасці падсуднага ў якасці дырэктара сельгаспрадпрыемства «Данукалава-Агра», а таксама ягонай намесніцы па жывёлагадоўлі Людмілы Шаторанка.
За распаўсюд «экстрэмізму» лёзненскія ўлады пакаралі арыштам жыхара Віцебска
Суддзя суда Лёзненскага раёна Алена Шарэц 7 чэрвеня за распаўсюджванне “экстрэмісцкіх матэрыялаў” пастанавіла арыштаваць на пяць сутак жыхара Віцебска Антона Марозава.
Кантэнт групы «Мае Чашнікі» абвясцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Вінаватыя лаўкі?
Гэтая група «ВКонтакте» існуе ўжо шмат гадоў і мае каля 1,5 тысяч падпісчыкаў. Асноўны змест – гэта мясцовыя аб“явы, зрэдку – абмеркаванне падзеяў рэгіянальнага або рэспубліканскага маштабу. Увагу тых, хто клапоціцца пра інфармацыйную бяспеку беларусаў і бароніць іх ад «апазіцыйнага дэструктыўнага ўплыву», маглі прыцягнуць хіба што фотаздымкі. У прыватнасці, фотаздымкі лавачак у двары, пафарбаваныя белым і чырвоным яшчэ ў 2019 годзе.
За вымпел з «Пагоняй» кіроўцу-дальнабойшчыка суд пакараў арыштам
Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 31 сакавіка арыштавала на 10 сутак дальнабойшчыка Аляксандра Каваленку, у віну якому было пастаўлена праведзенне масавага мерапрыемства. Па версіі суда “правапарушальнік” размесціў на пярэдняй панэлі кабіны аўтамабіля вымпел з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру і гербам “Пагоня”. Паведамленне ў міліцыю аб правапарушэнні паступіла з Віцебскай мытні.
За падпіску на «экстрэмісцкае» СМІ ўлады аштрафавалі выкладчыцу Полацкага дзяржуніверсітэта
Суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава 24 мая за падпіску аштрафавала на 740 рублёў асістэнтку кафедры тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу ПДУ Паліну Путро.