Суддзя Талачынскага райсуду, якая карала людзей па палітычных справах, атрымала падвышэнне
21 ліпеня Наталля Барысавец прысудзіла штраф памерам 1110 рублёў шматдзетнай маці, пакараўшы яе за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. І літаральна праз два тыдні яе прадстаўлялі на новай пасадзе новаму калектыву – яна стала старшынёй Сенненскага раённага суда. Былую старшыню Інну Досаву ссунулі ў шэраговыя суддзі.
За падтрымку Украіны ўлады арыштавалі на 13 сутак працаўніка «Паліміра»
Суддзя суда Наваполацка Таццяна Хрыпач 27 ліпеня пастанавіла за правядзенне недазволенага ўладамі пікета ў сацыяльных сетках арыштаваць на 13 сутак апаратчыка палімерызацыі цэха №102 ААТ "Нафтан" завода "Палімір" бегуна на доўгія дыстанцыі Андрэя Беразоўскага.
За здзек над чырвона-зялёным сцягам улады пакаралі жыхара Віцебска “хатняй хіміяй”
Суддзя суду Першамайскага раёна Юрый Урбан 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Суд прызначыў маладому чалавеку кару ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.
Супрацоўніцу Талачынскага лясгаса аштрафавалі на 1110 рублёў «за экстрэмізм»
Штраф Вікторыі Казун, маці траіх дзяцей, 21 ліпеня прысудзіла суддзя Талачынскага райсуду Наталля Барысавец. У той самы дзень у Талачынскам райсудзе была асуджана да такога самага штрафу яшчэ адна жанчына з трыма дзецьмі – Вольга Кубарская. Яе судзіла Алеся Саян, якая толькі нядаўна пачала кар“еру суддзі. Абедзьвюх жанчын аштрафавалі з распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў – рэпосты ў сацыяльных сетках з інтэрнэт-рэсурсаў, якія ў Беларусі прызаныя «экстрэмісцкімі».
За адміністраванне сацыяльных сетак і рэпосты штраф 120 базавых велічыняў і канфіскацыя тэлефона
Суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка прысудзіў маладой жанчыне з Глыбокага Надзеі Маліноўскай 25 ліпеня штраф памерам 4440 беларускіх рублёў і канфіскаваў тэлефон “Samsung A41”.