Улады за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы арыштавалі на 15 сутак працаўніцу «Нафтана»
Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 10 жніўня пастанавіла за падпіску на два «экстрэмісцкія» каналы арыштаваць на 15 сутак камплектоўшчыцу вырабаў і інструмента цэха № 021 ААТ «Нафтан» Ніну Барысаву.
За «экстрэмізм» кіроўца-дальнабойшчык атрымаў 10 сутак арышту
Суддзя суд Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 31 ліпеня прыняў рашэнне арыштаваць на 10 сутак кіроўцы-міжнародніка Дзмітрыя Жарскага, які на думку суддзі распаўсюджваў у сацыяльных сетках экстрэмісцкія матэрыялы. На разгляд адміністратыўнай справы “правапарушальнік” не зьявіўся.
64-гадовую жыхарку Шуміліншчыны будуць судзіць па двух палітычных крымінальных артыкулах
Зою Баранаву вінавацяць паводле ч.1 арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Бедарусь) і паводе арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Факты абразаў сілавікі знайшлі, вывучаючы старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках. Суд над жанчынай адбудзецца 29 жніўня ў Шумілінскім райсудзе, яе справу даручана разглядаць суддзі Алене Сініцкай.
Улады пакаралі арыштам міёрскага "экстрэміста"
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 10 жніўня за захоўванне і распаўсюд у сацыяльных сетках публікацый «экстрэмісцкага» характару вырашыла арыштаваць на 7 сутак жыхара Міёра Юрыя Варанько.
Улады Наваполацка за распаўсюд «экстрэмізму» арыштавалі індывідуальнага прадпрымальніка
Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 2 жніўня за падпіску на пяць «экстрэмісцкіх» каналаў у Youtube пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовага жыхара ІП Аляксандра Жыхарава.