Пратэстанцкага пастара з Дзісны асудзілі за несанкцыянаваны доступ да інфармацыі
28 жніўня старшыня Мёрскага райсуду Ірына Яскевіч асудзіла жыхара Дзісны Дзмітрыя Шавякова да штрафу памерам 20 базавых велічыняў (740 рублёў), прызнаўшы яго вінаватым паводле арт. 23.4 КаАП (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі). Дзмітрый Шавякоў – пастар евангельскай царквы «Возрождение».
Жыхара Віцебска затрымалі на мяжы і аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Справу Івана Шаўчэнкі разбіраў суддзя Лёзненскага суда Аляксей Лапушынскі. Dіцябляніна затрымалі на мяжы з Расейскай Федэрацыяй – на памежным пераходзе Завольша, што ў Лёзненскім раёне -- і склалі пратакол пасля праверкі мабільнага тэлефона. Суд, у выніку якога жыхара Віцебска аштрафавалі на 20 базавых велічынь ( 1110 рублёў), адбыўся 25 жніўня.
Пяцёра жыхароў Талачына асуджаны да арыштаў за «экстрэмісцкія» падпіскі
Усіх пяцярых затрымлі 31 жніўня ў перыяд з 16.20 да 19.50 і назаўтра асудзілі ў Талачынскім райсудзе. Паводле банка судовых рашэнняў, судовая працэсы вяла суддзя Алеся Саян, усіх падсудных яна прызнала вінаватымі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП за падпіскі ў «Одноклассниках» на інтэрнэт-рэсурсы, інфармацыя якіх прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй.
У Верхнядзвінску зноў будуць судзіць Антона Бубалу
Вядомага краязнаўцу і былога малалетняга вязня канцлагера Антона Бубала будуць судзіць у Верхнядзвінску 11 верасня. Судовае пасяджэнне будзе весці суддзя Людміла Каваленка.
5 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмізму» прысудзілі жыхару Мёрскага раёна
Справу Сяргея Мацюка, слесара ААТ «Узмёнскі край», разбірала старшыня Мёрскага раённага суда Ірына Яскевіч. 1 верасня яна прысудзіла мужчыну 2 сутак арышту паводле ч.2 арт 19.11 КаАП за дзве публікацыі ў Telegram, якія адсачылі супрацоўнікі абласнога ГУБАЗіК.