Прысуды Вячаславу Лазараву і Таццяне Пыцько: пяць з паловай і тры гады пазбаўлення волі
Сямейную пару абвінавацілі ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці. Відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава асудзілі паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Таццяну Пыцько — паводле ч. 1 арт. 361-4 КК да трох гадоў агульнага рэжыму. Абвяшчэнне прысуду ў Віцебскім абласным судзе прайшло ў закрытым рэжыме – як і ўвесь судовы працэс.
Улады пакаралі арыштам фельчара СЭС. Ён распаўсюджваў "экстрэмізм"
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 верасня за «экстрэмізм» у сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак фельчара-лабаранта мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ «Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Генадзя Вазьміцеля. Вядома, што ён вылучаўся ў 2016 годзе ў якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад апазіцыйнай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
У Полацку судзілі вяскоўца, які скраў з «казённага» поля 7 бульбін на суму 92 капейкі
6 верасня у судзе Полацка і Полацкага раёна разбіралі справу, распачатую паводле артыкула 11.1 КаАП («Дробы крадзеж»). Падсудным быў вясковец Віктар П., які цалкам прызнаў сваю віну ў тым, што быў нападпітку і, праходзячы па бульбяным полі, узяў для сябе асабіста 7 бульбін.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі віцебскага праграміста
Суддзя суда Першамайскага раёна г. Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы экстрэмісцкіх матэрыялаў пастанавіў пакараць арыштам на 7 сутак інжынера-праграміста Аляксея Сядзяку.
Алену Каваленку аштрафавалі за фотаздымкі пратэстаў 2020 года. На суд яна не з’явілася
Былой жонкі вядомага віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі ўжо не было ў Беларусі, калі суддзя Першамайскага райсуду Міхаіл Юрчанка аштрафаваў жанчыну на 2590 руб. за фотаздымкі з пратэстаў 2020г., размешчаныя на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Ён прызнаў Алену Каваленку вінаватай у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.