Аднаго аршанца пакаралі штрафам за «экстрэмісцкія» падпіскі , другога – арыштам за «несанкцыянаваны пікет»
Штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь (740 рублёў) суддзя аршанскага суда Мікалай Драгуноў пакараў мясцовага жыхара, 33-гадовага Захара Гудаса. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП за тое, што ў ягоным тэлефоне ў Instagram былі знойдзены падпіскі на групы, уключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За падпіску ў відэахостынгу на «экстрэмісцкія» каналы ўлады арыштавалі жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак мясцовую жыхарку Алену Марцанюк.
Вяскоўца з Докшыцкага раёну асудзілі на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Паводле судовай пастановы, Валер Яцкоўскі «захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду» інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў - «выяву лагатыпа у выглядзе шчыта з гербам П. І незарэгістраванай бел-чырвона-белай сімволікай» і некалькі лагатыпаў інфармацыйных рэсурсаў, таксама прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі. Старшыня Дошыцкага райсуда Вячаслаў Елісеенка прысудзіў вяскоўцу 10 сутак арышту, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
“Чалавека года Браслаўшчыны» асудзілі на 7 сутак за «распаўсюд экстрэмізму»
Міхаіл Кумпінь усё жыццё працаваў у сельскай гаспадарцы, быў героем публікацый у раённай газеце, а ў 2022 г. яго ўганаравалі званнем «Чалавек года Браслаўшчыны». За адну-адзіную падпіску ў СС «Одноклассники», інфармацыйная прадукцыя якой прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, 62-гадовага кіраўніка аддзялення СПК «Маяк» асудзілі да 7 сутак арышту. Таксама суддзя Аляксандр Вязіцкі пастанавіў канфіскаваць тэлефон асуджанага.
За падпіску на тры “экстрэмісцкія” рэсурсы ўлады арыштавалі работніка “Нафтана”
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 28 верасня за падпіску на тры «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на трое сутак работніка ААТ «Нафтана» Дзянісу Філітарыну.