У Лепелі звольнілі цэлую сям’ю «за прагулы»: маці, бацька і сын трапілі «на суткі»
Без трэнераў па дзюдо і самба засталіся выхаванцы лепельскага філіялу Віцебскай абласной цэнтральнай школы алімпійскага рэзерву «Богатырь».У Instagram yа старонцы спартовай школы напісана наўпрост: “Усе трэнеры па самба і дзюдо звольнены з 18.10.2023, бо не выходзілі на працу 10 сутак, знаходзячыся ў ІЧУ (ізалятар часовага ўтрымання) за падпіску ў Facebook на інфармацыйныя рэсурсы, якія з 2021г. прызнаны экстрэмісцкімі – ч.2 арт.19.11 КаАП». Такім чынам адміністрацыя ўстановы перакрэсліла ўсе заслугі сям“і Паповых, якая заснавала ўласную школу самба і дзюдо ў Лепелі і ўзгадавала чэмпіёна свету па самба - знакамітага беларускага спартоўца Сцяпана Папова.
За здымкі з бел-чырвона-белым сцягам у “Аднакласніках” двое жыхароў Докшыцкага раёна трапілі на суткі
Як стала вядома, 4 кастрычніка суддзя Докшыцкага суда Вячаслаў Елісеенка прысудзіў па дванаццаць і чатырнаццаць сутак арышту двум жыхарам Докшыцкага раёна, якія з’яўляюцца супрацоўнікамі мясцовых крамаў. Жыхар горада Докшыцы Дзмітрый Слаўк атрымаў 12 сутак арышту, а жыхар гарадскога пасёлка Бягомль Міхаіл Надыкта – 14 сутак.
Аршанскія ўлады асудзілі да зняволення мясцовага прадпрымальніка. Ён напісаў два абразлівых каментары на адрас Лукашэнкі
Суддзя суда Аршанскага раёна Дзмітрый Разумовіч 4 кастрычніка вынес прысуд ІП Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе А. Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
За «падпіскі на «экстрэмісцкія» інфарэсурсы ўлады арыштавалі працоўнага
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных медыя пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха 103 завода «Палімір» Андрэя Шкірэнку.
За «экстрэміст» у сацыяльных сетках улады пакаралі арыштам двух жыхароў Оршы
Суддзя суда Аршанскага раёна Зміцер Разумовіч 5 кастрычніка за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных медыя арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку вартаўніка Алену Енушэўскую. У тым жа судзе рознымі суддзямі за "экстрэмізм" тройчы быў пакараны арыштам на агульны тэрмін - 23 сутак, ахоўнік крамы Сяргей Вальковіч. Для пакарання суддзі выкарыстоўвалі ч.2 арт.19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь.