Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян за распаўсюджванне публікацый экстрэмісцкага зместу пастанавіў аштрафаваць на 740 рублёў слесара-рамонтніка інваліда 3-й групы Віктара Лацінскага. У 2012 годзе Віктар Уладзіміравіч быў сябрам участковай выбарчай камісіі ад жыхароў в. Рэчкі.

Пра гэта паведаміла «Хрысціянская візія». Паводле звестак рэсурсу, затрыманага 6 лістапада пастара чашніцкай царквы ХВЕ прызналі вінаватым у распаўсюдзе так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі паводле ч.2 арт.19.11. Суд пакараў святара 10-ю суткамі арышту.

У кастрычніку рашэннем Віцебскага абласнога суда былі прымусова закрыты тры спартыўныя грамадскія арганізацыі: Парусна-маторны клуб «Арго», "Віцебская абласная федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса" і Хакейны клуб "Паўночная Зорка". Ініцыятарам ліквідацыі выступіла Упраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама. Пасля закрыцця гэтых арганізацый рэгіянальнае «грамадзянская супольнасць» зменшылася не менш як на 60 чалавек.

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 1 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы публікацый экстрэмісцкага зместу пакарала арыштам на 10 сутак беспрацоўнага Уладзіміра Казакевіча.

Суддзя суда Лепельскага раёна Дзмітрый Васюк 23 кастрычніка за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікетавання і распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пакараў у выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 11 сутак цырульніцу і адміністратара Евангельскай царквы 65-гадовую Вольгу Мадатаву.