Віцебскія ўлады пазбавілі рэгістрацыі яшчэ 3 спартовыя грамадскія арганізацыі
У кастрычніку рашэннем Віцебскага абласнога суда былі прымусова закрыты тры спартыўныя грамадскія арганізацыі: Парусна-маторны клуб «Арго», "Віцебская абласная федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса" і Хакейны клуб "Паўночная Зорка". Ініцыятарам ліквідацыі выступіла Упраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама. Пасля закрыцця гэтых арганізацый рэгіянальнае «грамадзянская супольнасць» зменшылася не менш як на 60 чалавек.
За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацсетках улады пакаралі арыштам жыхара Талачына
Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 1 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы публікацый экстрэмісцкага зместу пакарала арыштам на 10 сутак беспрацоўнага Уладзіміра Казакевіча.
За «экстрэмізм» і пікет у сацыяльнай сетцы ўлады пакаралі арыштам жыхарку Лепеля
Суддзя суда Лепельскага раёна Дзмітрый Васюк 23 кастрычніка за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікетавання і распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пакараў у выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 11 сутак цырульніцу і адміністратара Евангельскай царквы 65-гадовую Вольгу Мадатаву.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы публікацый «экстрэмісцкай» скіраванасці пакарала арыштам на 15 сутак інжынера-канструктара ААТ «Нафтан» завода «Палімір» Аляксея Стому.
За «экстрэмізм» улады арыштавалі жыхара Глыбокага
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 23 кастрычніка за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх" матэрыялаў у сацыяльнай сетцы пакараў арыштам тэрмінам на 10 сутак мясцовага жыхара непрацуючага Аляксандра Барана.