За падпіску на «экстрэмісцкія» інфарэсурсы ўлады арыштавалі жыхара Воршы
Суддзя суда Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна 9 лістапада за падпіску ў сацыяльнай сетцы на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы пастанавіла арыштаваць на 15 сутак прыёмшчыка цягнікоў ст. Орша Ігара Туранскага.
Улады ліквідавалі грамадскую арганізацыю, якая аказвала дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі
Рашэннем Віцебскага абласнога суда 24 кастрычніка падверглася прымусовай ліквідацыі Міжнароднае грамадскае аб'яднанне рэабілітацыі падлеткаў, інвалідаў і пажылых людзей "Алмаз". Ініцыятарам такога рашэньня стала кіраўніцтва беларускага Міністэрства юстыцыі.
За «экстрэмізм» у сацсетках улады пакаралі віцебскага доктара арыштам на 30 сутак
Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзімір Царыкаў 2 лістапада за распаўсюд “экстрэмісцкіх” публікацый у сацыяльнай сетцы паўторна арыштаваў на 15 сутак «Чалавек года Віцебшчыны — 2014», загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі абласной бальніцы Аляксандра Ганчарова. Суддзя суда Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова 10 лістапада разгледзела скаргу доктара ў апеляцыйным парадку пакінула яе без задавальнення, а пастанову суда першай інстанцыі без змены.
Былой палітзняволенай Ірыне Палянінай працягнулі прэвентыўны нагляд яшчэ на два гады
Жыхарка Паставаў, асуджаная на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, вызвалілася па сцячэнні тэрміна пакарання ў лістападзе мінулага году. Па вызваленні ёй быў прызначаны прэвентыўны нагляд на адзін год. 13 лістапада суддзя Пастаўскага раённага суду Наталля Жукава працягнула жанчыне прэвентыўны нагляд яшчэ на два гады.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады буйна аштрафавалі жыхарку Новалукомля
Суддзя суда Чашніцкага раёна Васіль Коваль 26 кастрычніка за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы “экстрэмісцкіх” публікацый пакараў штрафам у памеры 1110 рублёў урача-тэрапеўта Новалукомльскай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціну Залескую.