За абразу Лукашэнкі ў тралейбусе ўлады пазбавілі волі жыхара Віцебска
Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Будрэвіч 4 кастрычніка вынес прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Бельскаму, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Суд пакараў мужчыну пазбаўленнем волі на тэрмін 2,5 гады з адбываннем прызначанага пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
За падпіску на дзве «экстрэмісцкія» супольнасці ўлады арыштавалі рамесніка
Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 26 верасня за падпіскі на «экстрэмісцкія» інтэрнэт-супольнасці пакарала арыштам на 7 сутак рамесніка Паўла Кавалевіча.
За падпіску на групу «Хартыя-97» улады пакаралі буйным штрафам жыхарку Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 21 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пастанавіла аштрафаваць на 1110 рублёў мясцовую жыхарку Ірыну Нікіціну.
Іллю Двойрына, які абліў белай фарбай машыну з літарай «Z», Наваполацкі суд зноў пасадзіў на 15 сутак
Роўна праз тыдзень пасля таго, як 53-гадовага работніка “Нафтана” Іллю Двойрына прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за аблітую белай фарбай машыну прарасейскага актывіста і пакаралі пазбаўленннем волі на адзін год умоўна, ён зноў апынуўся ў пастарунку, а потым у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
За распаўсюд «экстрэмізму» ў Віцебску аштрафаваная маладая жанчына
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за падпіску на "экстрэмісцкі" паблік пастанавіў аштрафаваць грамадзянку РФ Наталлю Куксёнак, якая жыве ў Віцебску. Гэта другая ў гэтым годзе адміністрацыйная справа, разгледжаная з нагоды распаўсюджвання “экстрэмізму” ў дачыненні да Куксёнак. Першая справа была разгледжана напрыканцы жніўня тым жа суддём Юрчанка.