Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 8 верасня прыняла пастанову пакараць арыштам на 15 сутак Мікалая Юрцэвіча за тое, што ён правёў у сацыяльнай сетцы пікетаванне, на якое не атрымаў дазвол ад мясцовага гарадскога выканкама.

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 1 верасня за распаўсюджванне матэрыялаў, прылічаную ўладамі да катэгорыі «экстрэмісцкіх», аштрафавала загадчыцу аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Талачыну Таццяну Пабяржыну.

9 судовых працэсаў прайшло ў гарадскім судзе Наваполацка ў адзін дзень, 7-га верасня. Напярэдадні ў мясцовым тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў, у здзеклівай форме паведамлялася пра «фестываль «Хапун» на наваполацкім прадпрыемстве «Палімір», падчас якога былі затрыманыя некалькі работнікаў праектна-канструктарскай службы і іншых структурных падраздзяленняў – сілавікі праверылі ў іх тэлефоны і знайшлі падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы.

Глыбоцкага актывіста, фітнес-трэнера і бодзібілдара судзіў у Глыбокім два дні 13-14 верасня суддзя Андрэй Тарасевіч. Ён вядомы сваімі палітычнымі прысудамі, яго імя ўнесенае ў санкцыйныя спісы.

Суддзя суду Аршанскага раёна і г. Оршы Святлана Кузьмічонак 30 жніўня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на “экстрэмісцкія” рэсурсы арыштавала на 7 сутак жыхара Оршы Аляксея Іванова.