Барысу Хамайду далі 15 сутак за вокладку пашпарта з Пагоняй
У чым 75-гадовага актывіста звінаваціў Верхнядзвінскі раённы суд, застаецца невядомым. Пра адміністрацыйны артыкул, паводле якога ён быў пакараны, пасля арышту можна будзе даведацца ад толькі ад самога Барыса Хамайды. Але падставай для затрымання найстарэйшага віцебскага актывіста стала вокладка пашпарта з малюнкам Пагонт, якую не ўпадабалі памежнікі ў дызель-цягніку Полацк-Бігосава.
За «экстрэмізм» улады пакаралі арыштам верхнядзвінскага прадпрымальніка
Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 11 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках арыштавала на 15 сутак мясцовага прадпрымальніка Вячаслава Дэмбоўскага. Судовае паседжанне прайшло без удзелу «правапарушальніка», хаця ў міліцыі з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні ён быў згодны.
Наваполацкія ўлады пакаралі арыштам мясцовага жыхара за расклейку антываенных улётак з выявай Пуціна
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 ліпеня за праведзены без дазволу ўладаў пікет пастанавіла арыштаваць на 15 сутак механіка ўстаноўкі ААТ "Нафтан" Іллю Двойрына. Аднак у судовае паседжанне мужчына не з'явіўся, завочна віну прызнаў, хадайнічаў аб разглядзе адміністрацыйнай справы ў яго адсутнасць.
Улады за абразу Лукашэнкі палітвязня асудзілі на два гады калоніі
У Віцебскім раённым судзе 21 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Канстанціна Ступнікава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Канстанціну два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У Чашніках падлетка – ахвяру сэксуальнага гвалту – пакаралі накіраваннем у спецустанову
Пра выпадак, калі падлетка, што не мае бацькоў, прызналі малалетнім злачынцам і накіравалі ў спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову, напісала раённая газета «Чырвоны прамень». У артыкуле робіцца акцэнт на тое, што дзіця вырасла непаслухмяным і «ступіла на слізкі шлях», але толькі мімаходзь згадваецца, што пад дзяржаўнай апекай хлопец знаходзіўся з ранняга маленства --з 2011г., і за 12 гадоў ні сацыяльныя ўстановы, ні школа, ні прыёмныя сем’і не змаглі выхаваць яго належным чынам. Таксама толькі згадкі адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэксу даюць чытачу зразумець (а не абазнаны чытач проста не зверне на гэта ўвагі), што падлетак, які знаходзіўся пад апекай дзяржавы, стаў ахвярай сэксуальнага гвалту.