За распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" быў аштрафаваны вазочнік з Барані
Пра Аляксея Каранькова СМІ пісалі яшчэ ў 2020 годзе, тады суддзя прыехала да яго дадому, каб выпісаць штраф за ўдзел у менскім шэсці. Цяпер жа маладога чалавека пакаралі паводле ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) КаАП. Суд прайшоў яшчэ ў мінулым месяцы і вынікам якога стала прынятая пастанова аб штрафаванні інваліда на 370 рублёў.
Аляксею Азарку з Глыбокага ўзмацнілі прысуд пасля пратэсту пракурора
Суд Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года ў асобе суддзі Андрэя Тарасевіча асудзіў Аляксея Азарку паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Яму прысудзілі два гады «хатняй хіміі» і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).
У Глыбокім затрымалі фітнес-трэнера і бодзібілдара Аляксандра Шарабайку
Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка і прысудзілі 10 сутак арышту. Падчас затрымання ў фітнес-трэнера і ягонай жонкі сілавікі забралі тэлефоны.
Віцебчука арыштавалі за пікет пад лозунгам "Слава Украіне"
У лютым у Віцебску па даносу "неабыякавага грамадзяніна" затрымалі мясцовага жыхара Антона — нібыта ён выкрыкваў "неанацысцкія лозунгі".
«Экстрэмісцкай» прызналі яшчэ й старонку ў ВК Ігара Палынскага
Адпаведнае рашэнне 14 сакавіка прыняў суд Маладзечанскага раёну. 9 сакавіка той жа суд прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй відэаролік да песні «Чэрці», размешчаны на YouTube.com. Аўтарам тэксту і музыкі таксама з’яўляецца Ігар Палынскі – жыхар Полацку, які ў 2019 годзе пераехаў у Маладзечна, а цяпер знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Летась Маладзечанскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам артыкул пра выхад відэакліпа да песні «Чэрці», надрукаваны мясцовай недзяржаўнай «Рэгіянальнай газеце».