Пятніца, 02 Красавік 2021

У Воршы завялі яшчэ адну крымінальную справу за каментары ў сеціве

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні 53-гадовай жыхаркі Воршы, якая нібыта размясціла ў «Тэлеграме» публікацыю з «не адпаведнымі рэчаіснасці і ганебнымі звесткамі» пра старшыню адной з выбарчых камісій Віцебску, паведамляе са спасылкай на следчы камітэт партал Orsha.eu.

Раней крымінальныя справы за абразу міліцыянтаў у інтэрнэце былі заведзеныя ў Воршы супраць Арцёма Кандрацьева і Максіма Шаўлінскага.

Аршанец Максім Шаўлінскі – былы супрацоўнік адной гандлёвай кампаніі. Пасля жнівеньскіх падзей 2020 году працаўнікі кампаніі ў сваім унутраным карпаратыўным чаце абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў краіне. Але з нейкіх прычын чат стаў даступны для міліцыянтаў, якія расцанілі некаторыя выказванні ўдзельнікаў як абразу ў дачыненні да сябе. Супрацоўнік кампаніі Арцём Кандрацьеў быў асуджаны на паўтара года абмежавання волі («хіміі»).

Цяпер следчыя ўзяліся за праву Максіма Шаўлінскага. На днях, як перадае Аршанскі рэгіянальны партал, ягоную справу перадалі ў пракуратуру. Магчыма, суд адбудзецца ўжо ў красавіку.