За першы тыдзень снежня суды Віцебску прызналі экстрэмісцкімі 10 інфармацыйных рэсурсаў
Напачатку снежня 2021 году па рашэнні судоў Віцебску 7 тэлеграм-каналаў і 3 друкаваныя выданні былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам дапусціць неадкладнае выкананне сваіх рашэнняў, бо нібыта «прамаруджванне можа прывесці да значнай шкоды для пазоўніка або зрабіць немагчымым самое выкананне».
Пракуратура Санкт-Пецярбургу неўзабаве мае вырашыць пытанне аб выдачы Яны Пінчук беларускім уладам
4 снежня ў Санкт-Пецярбургу адбыўся суд аб абранні меры стрымання да экстрадыцыі ў Беларусь 24-гадовай жыхаркі Віцебску Яны Пінчук. На думку адваката, дзяўчына будзе знаходзіцца ў СІЗА-5 у Санкт-Пецярбургу мінімум да сярэдзіны снежня. Пасля пракуратура будзе вырашаць яе лёс і пытанне аб экстрадыцыі ў Беларусь.
У пракуратуры патлумачылі, з якой прычыны блакуецца сайт orsha.eu
26 лістапада на інтэрнэт-сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь з'явілася паведамленне аб тым, што па рашэнні пракурора Віцебскай вобласці Ігара Украінца ад 23 лістапада абмяжоўваецца доступ да інтэрнэт-сайту «ORSHA .EU Аршанскі рэгіянальны партал». Каб высветліць прычыны блакіроўкі, уладальнік парталу праваабаронца Ігар Казмерчак звярнуўся ў абласную пракуратуру.
Віцебскія ўлады прыступілі да ліквідацыі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна»
27 жніўня 2021 году адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску пачала ліквідацыю прыватнай выдавецкай ўстановы «Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна». Аб прычынах і законных падставах ліквідацыі ўлады не паведамляюць. Цягам 17 гадоў, паводле нейкіх дзіўных бюракратычных законаў, рэдакцыя «Віцебскай трыбуны» не была закрытая. І толькі зараз, калі ў краіне адбываецца татальнае знішчэнне незалежных СМІ і сектара недзяржаўных грамадскіх арганізацый, улады ўспомнілі і пра «Віцебскую трыбуну».
Генпракуратура на 6 месяцаў заблакавала сайт арганізацыі «Наш Дом» Вольгі Карач
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед вынес пастанову аб абмежаванні доступу да сайту арганізацыі «Міжнародны Цэнтр Грамадзянскіх Ініцыятыў «Наш дом», якую ўзначальвае ўраджэнка Віцебску Вольга Карач. Падставай стала тое, што, на думку генпракурора, рэдакцыяй сайта неаднаразова парушала патрабаванні законаў Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» і «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».