Старонку дубровенскага актывіста Міхаіла Чамуракі ў "Одноклассниках" унеслі ў "экстрэмісцкі спіс" Міністэрства інфармацыі
Рашэнне пра прызнанне кантэнту старонкі "экстрэмісцкім" прыняў ўчора, 6 верасня, суд Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. У гэтым судзе не аднойчы судзілі і самога Міхаіла, у тым ліку за «пікетаванне» ва ўласнай хаце, дзе некалькі месяцаў запар правіселі паветраныя балонікі белага і чырвонага колераў. Пакуль іх не заўважылі з вуліцы «пільныя грамадзяне».
У сацсетках «Аршанскай газеты» зноў пішуць пра Ігара Казмерчака. І зноў хлусню
Сацсеткі аршанскай раённай газеты ў «ВКонтакте» і ў «Одноклассниках» паўтарылі свой мінулы досвед. Месяц таму там пісалі пра тое, што рэсурсы orsha.eu унеслі ў спіс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» , а зараз – пра тое, МУС прызнаў іх «экстрэмісцкім фармаваннем». Апрача гэтага, і ў першым, і ў другім выпадку пасты змяшчаюць ілжывая і паклёпніцкія звесткі пра заснавальніка orsha.eu Ігара Казмерчака.
«Экстрэмісцкай» прызнана група «Новости Полотчины (Полоцк, Новополоцк)» у сацсетцы «ВКонтакте»
26 ліпеня адпаведнае рашэнне прыняў суд Полацка і Полацкага рёна. У «экстрэмісцкім» спісе Міністэрства інфармацыі звесткі пра гэта з'явіліся 31 ліпеня. Група мае 9 357 падпісчыкаў. Кантэнт не абнаўляўся амаль 4 гады. І менавіта з-за матэрыялаў 4-гадовай даўніны пракуратура вынесла прапанову, каб суд прызнаў групу «па-за законам».
У пералік «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» уключылі старонку палітвязня Ўладзіслава Савіна ў Instagram
Віцебскі блгер і прадзюсар асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле трох артыкулаў Крымінальнага Кодэкса. У тым ліку паводле артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паводле версіі следства, ён арганізоўваў акцыі пратэсту ў 2020 годзе і «навязваў падпісчыкам Instagram сваё скажонае і аднабокае меркаванне».
Рэдактар глыбоцкай раёнкі напісаў пра смецце ў горадзе. А потым пашкадаваў
16 ліпеня ў газеце «Веснік Глыбоччыны» выйшаў артыкул «Так не должно быть! Как, например, на набережной озера Кагальное в Глубоком». Аўтар Андрэй Панкрат апісаў і сфатаграфаваў «ужасное зрелище: вокруг двух установленных неподалёку друг от друга лавочек были разбросаны пустые и битые бутылки из-под спиртного, пачки от сигарет, чипсов». Заўважыў рэдактар і яшчэ некалькі падобных фактаў. У той самы дзень ягоныя фотаздымкі перадрукаваў «оппо-ресурс».