Экстрэмісцкім прызнаны артыкул «Гурт «Sumarok» запісаў кліп на песню «Чэрці», надрукаваны ў Маладзечанскай «Рэгіянальнай газеце». Рашэнне пра гэта 24 лютага прыняў суд Маладзечанскага раёну. Аўтар песні, колішні жыхар Полацку Ігар Палынскі, аргументаў суду не ведае і пра падставы прызнання артыкулу экстрэмісцкім матэрыялам можа толькі меркаваць.

Воляю лёсу аршанскі журналіст і праваабаронца Ігар Казмярчак апынуўся ў адным з вялікіх украінскіх гарадоў у зоне ваенных дзеянняў (назву гораду мы не ўказваем з меркаванняў бяспекі). У самым пачатку вайны ў яго, беларуса, які ўцёк ва Украіну ад палітычнага пераследу, быў намер перабрацца ў больш бяспечнае месца. Аднак выбар быў зроблены на карысць таго, каб застацца і расказваць праўду пра тутэйшыя падзеі.

Вядомы віцебскі фотамастак  і краязнаўца выйшаў на волю пасля 10-суткавага арышту, прысуджанага яму за нібыта прапагандаванне нацысцкай сімволікі. Суд Кастрычніцкага раёну пакараў яго паводле ч. 1 арт. 19.10 КаАП яшчэ ўвосень, але адбываць арышт спадара  Барысенкава забралі акурат незадоўга да «рэферэндуму» – 21лютага.

Раённая газета «Сцяг Перамогі» надрукавала зварот Сяргея Крыўко, старшыні грамадскай арганізацыі Нацыянальна-культурная  аўтаномія беларусаў Смаленскай вобласці. У ім гаворыцца, што прадстаўнікі арганізацыі  дужа шкадуюць, што не могуць прайсці на ўчасткі для галасавання.

Старонка суполкі «Тарака…а Ус» была дададзеная ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 27 кастрычніка 2021 году. «Экстрэмісцкай» яе прызнаў суд Дубровенскага раёну. Суполка знікла з сацыяльнай сетцы ok.ru, але хто яе выдаліў, невядома.