Фотамастак Віктар Барысенкаў пасля 10 сутак арышту працягнуў весці «турэмны дзённік»
Вядомы віцебскі фотамастак і краязнаўца выйшаў на волю пасля 10-суткавага арышту, прысуджанага яму за нібыта прапагандаванне нацысцкай сімволікі. Суд Кастрычніцкага раёну пакараў яго паводле ч. 1 арт. 19.10 КаАП яшчэ ўвосень, але адбываць арышт спадара Барысенкава забралі акурат незадоўга да «рэферэндуму» – 21лютага.
У Лёзне за «рэферэндум» агітуюць з-за расейскай мяжы
Раённая газета «Сцяг Перамогі» надрукавала зварот Сяргея Крыўко, старшыні грамадскай арганізацыі Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Смаленскай вобласці. У ім гаворыцца, што прадстаўнікі арганізацыі дужа шкадуюць, што не могуць прайсці на ўчасткі для галасавання.
З «Аднакласнікаў» знікла дубровенская «экстрэмісцкая» суполка
Старонка суполкі «Тарака…а Ус» была дададзеная ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 27 кастрычніка 2021 году. «Экстрэмісцкай» яе прызнаў суд Дубровенскага раёну. Суполка знікла з сацыяльнай сетцы ok.ru, але хто яе выдаліў, невядома.
Агітацыя за змены ў Канстытуцыю ў дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці – неэфектыўная
З 14 лютага агітацыя ў дзяржаўных СМІ за прыняцце паправак у Канстытуцыю набыла масавы і даволі агрэсіўны характар. Але калі ацэньваць з пункту гледжання колькасці праглядаў публікацыяў аб «рэферэндуме» на 24 сайтах праўладных газет, то можна зрабіць выснову аб неэфектыўнасці дзяржаўнай прапагандысцкай машыны.
Пракурор Віцебскай вобласці абмежаваў доступ да сайтаў, якія заклікаюць да зрыву «рэферэндуму»
Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец пастанавіў абмежаваць доступ да інтэрнэт-сайтаў «zubr.media» і «xx2022.org». На думку пракурора, гэтыя інфармацыйныя рэсурсы распаўсюджвалі інфармацыю, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.