26 ліпеня адпаведнае рашэнне прыняў суд Полацка і Полацкага рёна. У «экстрэмісцкім» спісе Міністэрства інфармацыі звесткі пра гэта з'явіліся 31 ліпеня. Група мае 9 357 падпісчыкаў. Кантэнт не абнаўляўся амаль 4 гады. І менавіта з-за матэрыялаў 4-гадовай даўніны пракуратура вынесла прапанову, каб суд прызнаў групу «па-за законам».

Віцебскі блгер і прадзюсар асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле трох артыкулаў Крымінальнага Кодэкса. У тым ліку паводле артыкула 342 КК рганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паводле версіі следства, ён арганізоўваў акцыі пратэсту ў 2020 годзе і «навязваў падпісчыкам Instagram сваё скажонае і аднабокае меркаванне». 

16 ліпеня ў газеце «Веснік Глыбоччыны» выйшаў артыкул «Так не должно быть! Как, например, на набережной озера Кагальное в Глубоком». Аўтар Андрэй Панкрат апісаў і сфатаграфаваў «ужасное зрелище: вокруг двух установленных неподалёку друг от друга лавочек были разбросаны пустые и битые бутылки из-под спиртного, пачки от сигарет, чипсов». Заўважыў рэдактар і яшчэ некалькі падобных фактаў. У той самы дзень ягоныя фотаздымкі перадрукаваў «оппо-ресурс».

Упершыню адрас партала ў інтэрнэце быў згаданы ў спісе Мінінфарма ў чэрвені. Бо 18 чэрвеня суд Оршы і Аршанскага раёна пастанавіў лічыць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй некалькі «рэсурсаў orsha.eu». 12 ліпеня той самы суд прыняў асобнае рашэнне наконт партала.

Андрэй Панкрат – рэдактар раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, які быў раней простым рабочым на будоўлі, а пасля дзякуючы жаніцьбе на дачцэ былой рэдактаркі глыбоцкай раёнкі (з якой паспеў развесціся), выбіўся ў карэспандэнты і затым у рэдактары. А пасля вырашыў, што можа ганьбіць незалежных журналістаў і пачаў разважаць на тэму: ці можна верыць незалежным СМІ. Праўда, перад гэтым павыдаляў усе свае фотаздымкі, нават на сайце раённай газеты, якую ён узначальвае. Відаць, усё ж было сорамна пісаць падобныя памфлеты, не хоча “свяціць свой твар”, дарэчы, у адрозненне ад незалежных журналістаў. Але тое, што напісана ў інтэрнэце, ужо нікуды не дзенецца і адказваць усё адно за свае словы прыйдзецца.