Субота, 13 Ліпень 2024

Міністэрства інфармацыі ўжо другі раз ўнесла ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» партал orsha.eu

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Упершыню адрас партала ў інтэрнэце быў згаданы ў спісе Мінінфарма ў чэрвені. Бо 18 чэрвеня суд Оршы і Аршанскага раёна пастанавіў лічыць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй некалькі «рэсурсаў orsha.eu». 12 ліпеня той самы суд прыняў асобнае рашэнне наконт партала.

На дадзены момант «экстрэмісцкімі» прызнаныя сайт orsha.eu ;Telegram-канал «Orsha.eu навiны пра Оршу»;YouTube-канал «orshaeu»; група «orsha.eu» ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники»; группа «Orsha.eu / Навiны твайго рэгiёну» ў сацыяльныя сетцы «ВКонтакте»; старонка ў Instagram-канал з назвай «Orsha.eu».

Партал orsha.eu – незалежнае сеткавае выданне аршанскага рэгіёну. У 2021 годзе Мінінфармацыі на патрабаванне пракуратуры абмежавала доступ да сайта. Заснавальнік і рэдактар выдання Ігар Казмярчак быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля таго, як супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў знявазе Аляксандра Лукашэнкі. Зараз ягоная маёмасць у Оршы арыштаваная, а сам Казмярчак абвешчаны ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Вольга Макавік