Суддзя Докшыцкага раённага суду Дзяніс Корсак 18 траўня спыніў адміністрацыйную справу журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача. Яго вінавацілі ў парушэнні Закона аб СМІ і хацелі прыцягнуць да адказнасці паводле арт. 23.5 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»), паведамляе служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У апошнія дні красавіка суд Чыгуначнага раёну Віцебску прыняў рашэнне аб прызнанні чатырох Telegram-каналаў Віцебскага рэгіёну экстрэмісцкімі. Застаецца пакуль нявысветленым, была праведзеная незалежная экспертыза публікацый або суд прыняў забароннае рашэнне толькі на падставе суб'ектыўнага меркавання праваахоўных органаў.

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні 53-гадовай жыхаркі Воршы, якая нібыта размясціла ў «Тэлеграме» публікацыю з «не адпаведнымі рэчаіснасці і ганебнымі звесткамі» пра старшыню адной з выбарчых камісій Віцебску, паведамляе са спасылкай на следчы камітэт партал Orsha.eu.

24 сакавіка суд Першамайскага раёну Віцебску прызнаў журналістку-фрылансерку Алену Шабуню вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП суд аштрафаваў Шабуню на 30 базавых велічынь. Відэаматэрыял, які стаў падставай для абвінавачання, быў размешчаны на сайце тэлеканалу «Белсат».

Суд Першамайскага раёну Віцебску 17 сакавіка разгледзеў дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні да журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча. Суддзі Андрэй Шыдлоўскі і Вераніка Барысава прызналі яго вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч.3 арт. 23.5 КаАП) і аштрафавалі агулам на 60 базавых велічынь (усяго 1740 рублёў).