Журналіст-фрылянсэр з Глыбокага Зьміцер Лупач абскарджваў пастанову Шаркоўшчынскага раённага суду, які прызнаў яго вінаватым у парушэньні заканадаўства аб СМІ і пакараў штрафам паводле арт. 22.9 КаАП за супрацу з тэлеканалам «Белсат». Падставай для адміністрацыйнага перасьледу стаў сюжэт пра дзіцячую пляцоўку ў Шаркоўшчыне для гумарыстычнай перадачы «Суб’ектыў», паведамляе служба маніторынгу «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

У дачыненьні да відэаблогеркі Вольгі Жураўскай («Снимать разрешено») распачатая крымінальная справа за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ). Блогерцы пагражае да трох гадоў абмежаваньня волі.

На журналіста-фрылянсэра з Глыбокага Зьмітра Лупача міліцыянты склалі чарговы пратакол. Гэтым разам адміністрацыйны перасьлед распачаў Шаркоўшчынскі РАУС, паведамляе служба маніторынгу «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Полацкі міжраённы аддзел сьледчага камітэту адмовіўся распачынаць крымінальную справу па заяве полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal). У заяве блогер сьцьвярджаў, што ў кастрычніку 2019 году супрацоўнікі міліцыі зьдзекаваліся зь яго маральна і фізычна – душылі, пагражалі «засунуць фалас» і «абасцаць»…

Супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебску ў межах праверкі датычнасьці да злачынства, прадугледжанага арт. 189 КК (Абраза), канфіскавалі падчас агляду 17 сьнежня ў віцебскай блогеркі Вольгі Жураўскай усю аргтэхніку. Блогерка сьцьвярджае, што агульная сума адабранага складае ня менш за 7 тыс. даляраў.