Віцебскія праваабаронцы і журналісты далучыліся да акцыі салідарнасьці са спэцкарэспандэнтам “Медузы” Іванам Галуновым – аўтарам гучных расьсьледаваньняў аб карупцыі, які знаходзіцца зараз пад хатнім арыштам.

Мужчына пракамэнтаваў пост у сацсетцы “ВКонтакте” пра тое, што ў Віцебску плянуюць пабудаваць яшчэ адну лядовую пляцоўку і басэйн. У камэнтары вельмі жорстка прайшоўся па асобах віцебскага мэра і “губэрнатара”. Супраць віцябляніна распачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.

У Сусьветны дзень свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня, незалежныя віцебскія журналісты раздавалі мінакам спэцвыпуск газэты “Народная Воля”, прысьвечаны гэтай даце. У цэнтры гораду, ля “сіняга дому”, газэту распаўсюджваў вядомы віцебскі дысыдэнт і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Хамайда.

Жыхара Віцебску Сяргея Сясіцкага апыталі наконт зьместу ягонай старонкі ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” і забралі мабільны тэлефон. Прадстаўнік крымінальнага вышуку паведаміў, што сьледчыя праводзяць праверку на наяўнасьць прапаганды экстрэмізму або распальваньня міжнацыянальнай варожасьці, піша Беларускае Радыё Рацыя.

Віцяблянін Сяргей Сікора назваў у відэароліку супрацоўнікаў аховы Віцебскага мясакамбінату “рэжымнікамі” і расказаў, як яны “бегаюць па камбінаце і хапаюць людзей за сасіску”. Прадстаўнікі прадпрыемства патрабавалі ў судзе выбачэньняў і выдаленьня відэа. Пазоўныя патрабаваньні былі задаволеныя, але часткова…