Глыбоцкія міліцыянты 5 сьнежня склалі чарговы пратакол паводле часткі другой артыкулу 22.9 КаАП на фрылянсэра Зьмітра Лупача. Позву журналісту даслаў на Viber капітан міліцыі, старшы інспэктар па дазвольнай рабоце аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Сяргей Цырбан.

У суботу 10-га лістапада ў кватэры віцебскага псыхіятра Ігара Пастнова адбыўся ператрус. Пра гэта Пастноў паведаміў у сацсетках. Як піша, міліцыянты шукалі наркотыкі, парнаграфію, фальшывыя грошы і перапіску з амбасадамі і праваабарончымі арганізацыямі. А ў выніку – забралі лямпавы тэлевізар…

36-гадовага жыхара гарадзкога пасёлку Ветрына будуць судзіць за фальшывае паведамленьне пра небясьпеку паводле часткі 1 артыкулу 340 КК. Апроч таго, яму ставіцца ў віну абраза прэзыдэнта (артыкул 368 КК).

Упраўленьне СК РБ па Віцебскай вобласьці распачало крымінальную справу па ч.2 арт. 188 КК РБ (Паклёп) супраць віцяблян Рафаэля Кірылава-Шмільхольдхарда і доктара-праўдаруба Ігара Пастнова. Падставай стала заява пракурора гораду Віцебску Юрыя Раманоўскага.

Чарговай мішэньню невядомых, якія праз сацыяльныя сеткі спрабуюць скампрамэтаваць актывістаў Віцебску, сталася сябра аргкамітэту партыі БХД, журналістка-фрылянсэрка Алена Шабуня. Скрыншот допісу, які нібыта быў зроблены з акаўнту Алены, зьявіўся ў Фэйсбуку 23 жніўня на старонцы "Саша Пятроў".