Да Кастуся Шыталя прыйшла міліцыя браць паказаньні супраць калегі-журналіста
Да блогера і грамадзкага актывіста з Параф’янава Докшыцкага раёну Кастуся Шыталя 7 сьнежня наведалася міліцыя. Капітан міліцыі з Докшыцкага РАУС зьбіраў зьвесткі наконт незалежнага журналіста з Глыбокага Зьмітра Лупача.
Ідэоляг абразіўся на прафсаюз
У кастрычніку полацкую міліцыю зноў зацікавілі асобы мясцовых лідэраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктара Стукава і Мікалая Шараха. Іх па чарзе настойліва пачалі запрашаць на гутарку ў РАУС. Праз хваробу Стукаў не пайшоў, а Шарах схадзіў, каб даведацца прычыну. Высьветлілася, што на іх паскардзіўся намесьнік дырэктара па ідэалёгіі Полацкага аб'яднаньня «Шкловалакно» Андрэй Кузьмін.
Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста з Глыбокага
На паседжаньні суду ў Віцебску 25 кастрычніка скаргу незалежнага журналіста адхіліла судзьдзя Сьвятлана Іванова. Зьміцер Лупач быў нязгодны з прысудам, які вынес яму судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч 6 кастрычніка.
За абразу судзьдзі ў сацыяльных сетках жыхару Віцебску пагражае да 3-х гадоў вязьніцы
У Віцебску прад'явілі абвінавачаньне за абразу ў сацыяльных сетках судзьдзі. Здарэньне адбылося ў лістападзе мінулага году. Жыхар абласнога цэнтру зьмясьціў на сайце адной з тэматычных суполак, прысьвечаных Віцебску, тэкставы камэнтар, які «па сваім зьмесьце ўтрымлівае лінгвістычныя прыкметы абразы судзьдзі», інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласьці Сьвятлана Сахарава.
Галяндзкія журналісты цікавіліся вучэньнямі, а ў адказ: «Уё... адсюль, бо зараз як стрэльну!»
Галяндзкім журналістам захацелася зьведаць на сабе ўсё тое, з чым даводзіцца сустракацца падчас тэрытарыяльных вучэньняў звычайным людзям у Глыбокім. Да таго ж было цікава зрабіць рэпартаж для газэты: праехаць праз блёк-пост, распытаць у вайскоўцаў пра вучэньні. Як запэўніваў іх Зьміцер Лупач, нічога не атрымаецца. Але калі госьці жадаюць, трэба ж ісьці насустрач і не пакідаць іх у гэтай справе. Паехалі...