Трэнінг для журналістаў рэгіёну па стварэньні звычайным смартфонам навінавага відэасюжэту прайшоў 3 і 4 сакавіка ў Полацку. Правёў трэнінг дасьведчаны відэаапэратар тэлеканалу «Белсат», фатограф, кіраўнік Барысаўскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандар Зянкоў. У навучаньні ўзялі ўдзел журналісты зь Віцебску, Глыбокага і Полацку.

Суд адмовіўся разглядаць скаргу ўладальніцы інтэрнэт-выданьня «Віцебскі кур’ер» Вольгі Карач і накіраваў яе адразу ў вышэйшыя інстанцыі.

Уладальніца «Віцебскага кур'еру» Вольга Карач скардзіцца на пісьмовае папярэджаньне, атрыманае ад Міністэрства інфармацыі, у суд.

Падчас падвядзеньня вынікаў 2016 году Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыла добрую арганізацыю працы філіяў БАЖ у Віцебскай вобласьці. Дыплёмамі БАЖ былі ўганараваныя актывісты трох раённых арганізацыяў Віцебшчыны: Глыбоцкай, Полацкай і Віцебскай. Прычым Віцебскае аддзяленьне БАЖ ужо другі год запар становіцца пераможцам сярод усіх суполак Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Сваімі думкамі падзяліліся журналісты, якія прадстаўляюць розныя сродкі масавай інфармацыі. Абмеркаваньне прайшло пры ўдзеле старшыні камісіі па этыцы грамадзкага аб'яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Анатоля Гуляева.