Віцебскі аблвыканкам пачаў ідэалягічную падрыхтоўку да наступных выбараў
Абласное ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі абвясьціла тэндэр на вытворчасьць і трансьляцыю пакету "сацыяльна значных тэлеперадач". У пакет уваходзіць і цыкль "Выбары-2016", прысьвечаны выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
У вёсцы Стаўры пад Воршай жыхары пачалі выпускаць ўласную незалежную газэту
Для вяскоўцаў і пра вяскоўцаў пачаў выдавацца бюлетэнь "Стаўроўская газета". Ініцыятарам выданьня і рэдактарам стаў старэйшына вёскі Ігар Грышанаў. Мяркуецца, што бюлетэнь будзе выходзіць 1 раз на месяц.
Вера Сьцепанішчава: Сапраўдная журналістыка захавалася толькі ў незалежных СМІ
Дваццаць гадоў таму Вера Сьцепанішчава была сярод тых журналістаў Віцебшчыны, якія трапілі на ўстаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў і дзякуючы намаганьням якіх паўстала незалежная беларуская журналістыка. Сёньня з нагоды дваццацігодзьдзя БАЖу яна ласкава пагадзілася адказаць на пытаньні карэспандэнта Віцебскай вясны.
Тацьцяна Смоткіна атрымала пастанову зь Віцебскага аблсуду
Віцебскі абласны суд вырашыў пакінуць бязь зьменаў пастанову Глыбоцкага суду. Журналістка-фрылянсэр з Глыбокага абскарджвала штраф у 25 базавых велічынь паводле артыкулу 22.9 адміністрацыйнага кодэксу за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі і па-ранейшаму лічыць прысуд беспадстаўным.
Віцебскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Зьмітра Лупача
19 жніўня судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова пакінула ў сіле рашэньне Глыбоцкага райсуду, вынесенае у дачыненьні да журналіста Зьмітра Лупача, якога пакаралі за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.