Каля тузіну заяваў у папраўчыя ўстановы, ЛПП і СІЗА Віцебскай вобласьці разаслаў праваабаронца і незалежны журналіст Леанід Сьвецік. У сваіх заявах ён прасіў даць яму магчымасьць наведаць згаданыя ўстановы для падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу аб умовах утрыманьня і побыце асоб, што знаходзяцца ў іх. Ніводная з заяваў задаволеная не была.

Як заўжды, Барыс Хамайда стаяў пад сваім бел-чырвона-белым парасонам каля так званага «сіняга дому» – дому № 28 па вуліцы Леніна ў Віцебску. Але ўвагу невядомага хулігана прыцягнуў не парасон і нават ня бел-чырвона-белая стужка, прышпіленая побач з газэтамі і часопісамі. Паводле спадара Хамайды, хлопец гадоў пад 25 дужа агрэсіўна паставіўся да вышыванкі, якая аздабляе «працоўнае месца» распаўсюдніка.

13 сакавіка наведвальнікі сайту «Віцебскага кур’еру» сутыкнуліся зь цяжкасьцямі ў адкрыцьці онлайн-вэрсіі газэты. Цягам пэўнага часу замест старонак сайту чытачы маглі бачыць паведамленьне пра памылку. Пасьля адміністратары сайту разьмясьцілі інфармацыю пра тое, што іх рэсурс падвергся DDos-атацы. Неўзабаве праца сайту была адноўленая.

Прызнаўшы фотасесію на фоне гарадскога графіці несанкцыянаваным пікетаваньнем, суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў шэсьць удзельнікаў. Спробы абскардзіць гэта рашэньне ў абласным судзе посьпеху не мелі. Цяпер пададзеня скаргі на імя старшыні абласнога суда.

Сябры КХП-БНФ давалі тлумачэньні ў Сьледчым камітэце наконт знойдзеных імі парэшткаў меркаваных ахвяраў масавых расстрэлаў у лесе пад вёскай Хайсы Віцебскага раёну. Калі партыйцы выйшлі з будынку СК, мясцовыя незалежныя журналісты папрасілі іх адказаць на пытаньні з запісам на відэа. Але ледзь пасьпелі журналісты ўключыць відэакамэру, як з будынку Сьледчага камітэту выйшаў афіцэр, які папрасіў спыніць здымкі.