Такім чынам сябры грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) вырашылі далучыцца да сусьветнай кампаніі «Станем за журналістыку», якая праводзіцца 5 лістапада.

ААТ «Віцебскі абласны тэхнагандлёвы цэнтар “Гарант”» і ТДА «Перадавыя тэхналёгіі» Міністэрствам інфармацыі вынесеныя папярэджаньні пра недапушчальнасьць парушэньняў заканадаўства аб СМІ, аўтарскім праве і сумежных правох.

Аўторак, 07 Чэрвень 2016

Выбар, які вызначае лёс

У мінулую суботу, дзякуючы намаганьням сяброў Віцебскага аддзяленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў, адбылася фотавыстава і прэзэнтацыя дакумэнтальнай кінастужкі, прысьвечаныя знакавай для гораду на Дзьвіне асобе – Барысу Хамайду.

Аўтары папулярнага ў Швэцыі падручніка для журналістаў-фрылянсэраў Фрэдрык Нэйман і Мікаэль Берлінг 13 траўня наведалі Віцебск і падзяліліся са сваімі калегамі зь Беларускай асацыяцыі журналістаў досьведам пасьпяховай журналістыкі ў сыстэме фрылянсу.

У ліпені  мінулага году Тацяна Смоткіна была аштрафаваная на 4,5 мільёну рублёў паводле артыкулу 22.9 КаАП: Глыбоцкі райсуд прызнаў яе вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ і працы на замежнае выданьне без акрэдытацыі. Абскардзіць судовае рашэньне ёй не ўдалося.