Неабходна заўважыць, што ўжо зарэгістраваныя і могуць пачаць збор подпісаў 53 групы патэнцыйных кандыдатаў на атрыманьне дэпутацкіх мандатаў Віцебскага гарсавету 28-га скліканьня.
Адзіная пакуль што ініцыятыўная група, якая атрымала адмову ў рэгістрацыі, – гэта група для збору подпісаў па вылучэньні кандыдатам у дэпутаты Дзьмітрыя Дычара. Прычына адмовы – памылкі ў пададзеных дакумэнтах у назьве і нумары выбарчай акругі. У заяве была пазначаная Праўдзінская выбарчая акруга №48, у той час як гарадзкіх акругаў у Віцебску налічваецца толькі 40. Ці былі іншыя памылкі ў дакумэнтах, камісія не паведаміла.
З майго пункту гледжаньня, камісія паставілася да разгляду дакумэнтаў фармальна. Больш за тое, падчас прыёму дакумэнтаў работнікі камісіі, якія мусілі пасьля ўважлівага азнаямленьня з паперамі рабіць заўвагі аб існуючых недахопах, гэтага не рабілі. У выніку гэта прыводзіла да адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
Такім чынам, няўважлівасьць з боку работнікаў камісіі пры прыёме дакумэнтаў спрычынілася да таго, што грамадзяне страцілі магчымасьць рэалізаваць сваё права на ўдзел іх патэнцыйнага кандыдата ў выбарах мясцовага прадстаўнічага воргана ўлады.
Леанід Сьвецік, назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”