Так, на ўчастку для галасавання № 19 Чыгуначнага раёна Віцебска ўжо прагаласавала больш за 2600 чалавек ці 40 працэнтаў ад спіскавай колькасці выбаршчыкаў. Т.б. заяўленая ўладамі колькасць прагаласаваўшых пад час датэрміновага галасавання, хутчэй усяго, мае месца быць.
У дзень асноўнага галасавання, 25 лютага, члены камісіі, у якой працуюць 16 чалавек, збіраюцца выехаць з бюлетэнямі і урнай для галасавання на дом для забеспячэння галасавання больш як 50 жыхарам горада.
Таксама на гэтым участку будуць галасаваць грамадзяне Расійскай федэрацыі, колькасць гэтай групы галасуючых кіраўніцтва не дало агалоскі.
Для тых, хто ўпершыню галасуе, а на гэтым участку такіх налічылі 26 чалавек, у камісіі падрыхтаваны падарункавыя кнігі - Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Жанна Гурэвіч