«За што затрымалі? Сітуацыя тупая да жаху і тыповая для нашага часу – нас затрымалі ні за што. Сустрэліся з Алесем, а ў яго быў шалік, яшчэ стары, з надпісам «За Беларусь! За Мілінкевіча» . Пайшлі да помніку Альгерду, і праз пару літаральна хвілін да нас падышлі міліцыянты. І паехалі...» – расказаў Кастусь Смолікаў.
Па словах Смолікава, У Кастрычніцкім РАУС на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 24.23 КаАП). Потым мужчын змясцілі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання. У пятніцу, 26 сакавіка, суду не адбылося. Таму віцяблян вызвалілі з ІЧУ па сканчэнні 72 гадзін. Алесь Вендт і Іван Казлоў таксама на волі.
Справу Кастуся Смолікава разгледзяць 30 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску (пачатак – у 14.30).
Зміцер Міраш