Пятніца, 20 Май 2022

У Віцебскай вобласці колькасць удзельнікаў наркагандлю стабільна расце

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

На тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 2021 годзе выяўлена 417 нарказлачынстваў, што больш на 143 злачынствы ў параўнанні з вынікам 2020 года (2020 — 274). Улады прагназуюць, што ў 2022 годзе гэтая тэндэнцыя мае ўсе шанцы захавацца і нават узмоцніцца, бо ў сакавіку бягучага года зняты ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж Расіяй і Беларуссю.

Усяго ў 2021 г. за незаконны абарот наркотыкаў да крымінальнай адказнасці прыцягнута 111 асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту. У большасці з іх асабліва цяжкі склад, што пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі (ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). 

У студзені-лютым 2022 года ўжо было затрымана 29 асоб, якія займаюцца збытам наркотыкаў. Рост склаў амаль у 3 разы, бо аналагічны перыяд мінулага года выяўлена было 10 нарказбытчыкаў. 

Праваахоўныя органы рыхтуюцца да таго, што пасля адкрыцця з 18 сакавіка 2022 года свабоднага руху транспарту і грамадзян праз сухапутную беларуска-расійскую граніцу ў Віцебскай вобласці кратна павялічыцца колькасць злачынстваў звязаных з незаконным абаротам наркатычных рэчываў. 

Ігар Лось