Спроба распаўсюду духоўнай літаратуры на вуліцах Віцебску завяршылася для  пасьлядоўнікаў Міжнароднага таварыства сьвядомасьці Крышны затрыманьнем і некалькімі гадзінамі, праведзенымі ў міліцэйскім пастарунку. Непасрэдны ўдзел у затрыманьні вернікаў браў галоўны спэцыяліст аддзелу па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Віцебскага аблвыканкаму Сяргей Фадзеенкаў.

Некалькі дзён таму у Полацку былі затрыманыя двое сяброў крышнаіцкай суполкі, на якіх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле артыкулу 17.1 “Дробнае хуліганства”. 15 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адзін з затрыманых змог азнаёміцца з матэрыяламі справы і напісаць заяву-хадатайніцтва пра перанос судовага паседжаньня ў сувязі з камандзіроўкай найбліжэйшым часам. Адміністрацыйная справва другога затрыманага была перададзеная ў суд Аршанскага раёну і гораду Воршы.

Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова 5 сьнежня асудзілі на 5 сутак арышту за раздачу ўлётак у падтрымку палітвязьняў. Суд адбыўся адразу пасьля таго, як актывіста выпусьцілі з-за кратаў пасьля 10-дзённага арышту за раздачу ўлётак.

16 лістапада ў Воршы адбыўся футбольны матч паміж клюбамі “Ворша” і “Крумкачы”. Перад матчам мясцовыя фанаты групай прайшлі ад будынку езуіцкага калегіюму да стадыёну. Яны несьлі банэр і палілі фаеры. Як піша сайт belultras.by, пасьля таго, як інфармацыя пра шэсьце зьявілася ў СМІ, міліцыя ацаніла яго як несанкцыяванае шэсьце з элемэнтамі палітыкі.

25 лістапада судзьдзя Полацкага гарадзкога суду Ўладзімер Бясецкі прызнаў былога палітвязьня вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП і за “правядзеньне несанкцыянаванага пікету з раздачай улётак” прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак.