Распачаліся ганеньні на крышнаітаў?
Некалькі дзён таму у Полацку былі затрыманыя двое сяброў крышнаіцкай суполкі, на якіх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле артыкулу 17.1 “Дробнае хуліганства”. 15 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адзін з затрыманых змог азнаёміцца з матэрыяламі справы і напісаць заяву-хадатайніцтва пра перанос судовага паседжаньня ў сувязі з камандзіроўкай найбліжэйшым часам. Адміністрацыйная справва другога затрыманага была перададзеная ў суд Аршанскага раёну і гораду Воршы.
Пасьля вызваленьня Гайдукова адразу арыштавалі
Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова 5 сьнежня асудзілі на 5 сутак арышту за раздачу ўлётак у падтрымку палітвязьняў. Суд адбыўся адразу пасьля таго, як актывіста выпусьцілі з-за кратаў пасьля 10-дзённага арышту за раздачу ўлётак.
У Воршы ловяць футбольных фанатаў за марш па цэнтры гораду
16 лістапада ў Воршы адбыўся футбольны матч паміж клюбамі “Ворша” і “Крумкачы”. Перад матчам мясцовыя фанаты групай прайшлі ад будынку езуіцкага калегіюму да стадыёну. Яны несьлі банэр і палілі фаеры. Як піша сайт belultras.by, пасьля таго, як інфармацыя пра шэсьце зьявілася ў СМІ, міліцыя ацаніла яго як несанкцыяванае шэсьце з элемэнтамі палітыкі.
Андрэя Гайдукова пасадзілі на 10 сутак
25 лістапада судзьдзя Полацкага гарадзкога суду Ўладзімер Бясецкі прызнаў былога палітвязьня вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП і за “правядзеньне несанкцыянаванага пікету з раздачай улётак” прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак.
Затрымалі намесьніка гендырэктара «Нафтана»
Сьледчы камітэт паведамляе пра чарговае гучнае затрыманьне топ-мэнэджэраў, уключна з намесьнікам гендырэктара ААТ «Нафтан» і шэрагам кіраўнікоў прадпрыемстваў рэальнага сэктару эканомікі. Супрацоўнікі «Нафтана» ананімна апавялі Радыё Свабода, што затрыманы намесьнік генэральнага дырэктара па матэрыяльным і тэхнічным забесьпячэньні Сяргей Карась і тры ягоныя падначаленыя. Сярод іншага, затрыманыя асобы адказвалі за правядзеньне тэндэраў.